Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міхаіла Каўко, які падпаліў сябе каля Ратушы 25 сьнежня, выклікаюць у міліцыю


Пра гэта паведаміў кіраўнік "Свабоднага тэатру" Мікалай Халезін

Міхаіла Каўко, які падпаліў сябе ля Ратушы 25 сьнежня, выклікаюць у Цэнтральнае РУУС.

Хлопец мяркуе, што яго могуць затрымаць раней. А 10-й ён плянуе сустрэцца з адвакатам.

25 сьнежня на пляцоўцы ля Ратушы, дзе ў гэты час адбывалася сьвяточная калядная імпрэза, Міхаіл Каўко правёў адзіночны пікет.

Міхаіл апрануў адмысловыя пальчаткі з гаручым рэчывам і падпаліў іх.

Паводле яго словаў, мэтаю акцыі было прыцягненьне ўвагі да праблемаў глухіх людзей і людзей з абмежаваным слыхам.

Калі такія грамадзяне трапляюць у надзвычайную сытуацыю, напрыклад, пажар, то яны не могуць самі выклікаць хуткую дапамогу. Арганізацыя «Беларускае аб’яднаньне глухіх» прапанавала адміністрацыі горада стварыць адмысловы кол-цэнтар з сурдаперакладнікамі.

XS
SM
MD
LG