Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хуизмистерпутин»: дакумэнтальны фільм пра сувязь чыноўнікаў і бандытаў у Санкт-Пецярбургу


Уладзімір Пуцін

Уладзімір Пуцін

У Кіеве 29 сьнежня адбыўся прэс-паказ дакумэнтальнага фільму Валерыя Балаяна «Хуизмистерпутин». Гэта гісторыя прыходу да ўлады цяперашняга прэзыдэнта Расіі, а разам зь ім і клана супрацоўнікаў спэцслужбаў і цесна зьвязаных зь ім крымінальных груповак.

Чыноўнік пецярбургскай мэрыі Ўладзімір Пуцін у пачатку 1990-х гадоў распрацаваў схему абмену стратэгічна важных рэсурсаў на прадукты харчаваньня для горада. Аднак эўрапейскія прадукты Пецярбург не атрымаў. З падрабязнага вывучэньня гэтай гісторыі, расьсьледаваньнем якой займалася камісія Марыны Салье (яе інтэрвію Радыё Свабода выкарыстана ў фільме), пачынаецца дакумэнтальная стужка.

Але гэты сюжэт — толькі адзін з многіх, якія дасьледуе Валерый Балаян. Яго суразмоўцы — былыя супрацоўнікі мэрыі, якія добра ведалі Ўладзіміра Пуціна, сьледчы, які займаўся справай аб маштабнай карупцыі ў Пецярбургу, экспэрты і журналісты, якія разблытвалі складаны клубок узаемаадносін паміж чыноўнікамі і бандытамі ў 1990-х. «Самая разьвітая чыноўніцка-бандыцкая сыстэма была менавіта ў Піцеры», — кажа адзін з аўтараў фільму Ўладзімір Іванідзэ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG