Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 30 сьнежня: 150 гадоў зь дня нараджэньня Рэд’ярда, Кіплінга, дзень памяці Аляксандра Цьвікевіча


Аляксандар Цьвікевіч
Аляксандар Цьвікевіч

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Менск, у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца калядны кірмаш.

Менск, Дзяржаўны літаратурна-мэмарыяльны музэй Якуба Коласа прадстаўляе праект «Зімовыя канікулы ў Доме Коласа». У 11 гадзінаў — лялечнае прадстаўленьне «Як зьвяры зіму сустракалі»,
у 15 гадзінаў — калядны фэстываль беларускіх гульняў.

Менск, у Нацыянальным мастацкім музэі (вул. Леніна, 20) адбудзецца канцэрт з сэрыі «Палітра любімай клясыкі» ў выкананьні Дзяржаўнага Акадэмічнага сымфанічнага аркестру Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава. Пачатак у 19 гадзінаў.

Дзень у гісторыі:

1667 — быў закрыты Віленскі манэтны двор. З канца XV стагодзьдзя ён быў асноўным цэнтрам манэтнай прамысловасьці Вялікага Княства Літоўскага.

1806 — Турэччына абвяшчае вайну Расеі. Расея займае Баку.

1842 — у дачыненьні да Беларусі ўпершыню быў ужыты расейскі імпэрскі тэрмін «Северо-Западный край».

1918 — 6-я Паўночна-Заходняя канфэрэнцыя РКП (б) у Смаленску абвясьціла сябе І зьездам камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі, а таксама прыняла пастанову «Аб абвяшчэньні Заходняй Камуны Беларускай Савецкай Рэспублікай», г. зн. аб стварэньні Беларускай ССР.

1922 — Беларусь уключылі ў склад СССР. І Усесаюзны зьезд саветаў прыняў дэклярацыю і дамову аб утварэньні СССР.

1966 — улады БССР прынялі пастанову аб выданьні «Беларускай савецкай энцыкляпэдыі».

1990 — пачаўся рэгулярны рух цягнікоў па другой лініі Менскага мэтрапалітэну на ўчастку ад станцыі «Трактарны завод» да станцыі «Фрунзэнская».

1992 — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні зь Літвой.

2004 — Міхаіла Марыніча, былога беларускага міністра і пасла, засудзілі на 5 гадоў турмы за нібыта скрадзеныя кампутары.

2006 — пакараны сьмерцю былы дыктатар Іраку Садам Хусэйн.

У гэты дзень нарадзіліся:

1865 — Рэд’ярд Кіплінг, ангельскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

1880 — Антон Баначыч, беларускі сьпявак і пэдагог

1904 — Зэлік Аксельрод, беларускі габрэйскі паэт, перакладчык беларускай паэзіі на ідыш.

У гэты дзень памерлі:

1937 — у Менску расстралялі Аляксандра Цьвікевіча, беларускага палітыка, гісторыка, публіцыста, міністра замежных спраў ва ўрадзе БНР.

1944 — Рамэн Ралян, францускі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры

1984 — Макар Пасьлядовіч, беларускі пісьменьнік і перакладчык

Цытата:

Бог ня мог быць паўсюль, і таму ён зрабіў маці.

Рэд’ярд Кіплінг

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG