Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алянд: вызваленьне Рамадзі — значная перамога над «Ісламскай дзяржавай»


Ірацкія спэцназаўцы ў Рамадзі 28 сьнежня з захопленым сьцягам «Ісламскай дзяржавы»

Ірацкія спэцназаўцы ў Рамадзі 28 сьнежня з захопленым сьцягам «Ісламскай дзяржавы»

Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд павіншаваў прэм’ер-міністра Іраку Хайдэра аль-Абадзі ў сувязі з вызваленьнем ірацкімі вайскоўцамі горада Рамадзі ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

«Алянд павіншаваў яго з нагоды вызваленьня Рамадзі іракскімі сіламі, якое стала самай значнай перамогай з пачатку кампаніі супраць тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава», — цытуе агенцтва «Интерфакс» заяву Елісейскага палацу, якая была распаўсюджаная сёньня пасьля тэлефоннай размовы з кіраўніком ірацкага ўраду.

Раней сёньня ваеннае камандаваньне Іраку абвясьціла пра поўнае вызваленьне Рамадзі ад баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

XS
SM
MD
LG