Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-сакратар Пуціна кажа, што ня бачыў кнігу цытат свайго шэфа


Дзьмітрый Пяскоў і Ўладзімір Пуцін

Дзьмітрый Пяскоў і Ўладзімір Пуцін

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў паведаміў журналістам, што ня бачыў і не чытаў зборнік выступленьняў Уладзіміра Пуціна «Словы, якія зьмяняюць сьвет».

«Я гэтую кнігу ня бачыў, не чытаў, і я ня ведаю, хто яе рассылае, таму нічога не магу сказаць», — сказаў Пяскоў. Паводле яго слоў, ён даведаўся пра кнігу з агульнага патоку інфармацыі.

Раней сёньня агенцтва РБК паведаміла, што адміністрацыя прэзыдэнта Расеі разаслала па пошце ў якасьці падарунка да Новага году тысячам чыноўнікаў і палітыкаў выдадзеную пракрамлёўскім рухам «Сетка» кнігу «Словы, якія зьмяняюць сьвет».

У 400-старонкавым зборніку ў храналягічным парадку прадстаўлены прамовы і артыкулы Ўладзімера Пуціна. Кніга пачынаецца з выступу на Генасамблеі ААН у 2003 годзе і заканчваецца прамовай там жа ў гэтым годзе. Чыноўнікам прапануюць асьвяжыць у памяці «мюнхэнскую прамову» Пуціна, інтэрвію CNN 2008 года на фоне канфлікту ў Паўднёвай Асэтыі, перадвыбарчы артыкул 2011 году і выступ з нагоды ўключэньня Крыма і Севастопаля ў склад Расеі.

На якія сродкі была выдадзена кніга, не паведамляецца.

XS
SM
MD
LG