Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Кіеве вырашыў узяць пад варту лідэра «Укропа» Корбана


Генадзь Корбан у кіеўскім судзе 28 сьнежня.

Генадзь Корбан у кіеўскім судзе 28 сьнежня.

Генадзя Корбана падазраюць у стварэньні арганізаванай злачыннай групоўкі.

Суд у Кіеве зьмяніў меру стрыманьня лідэру партыі «Укроп» Генадзю Корбану з хатняга арышту на ўтрыманьне пад вартай тэрмінам на 60 дзён — да 25 лютага.

Як адзначае «Ўкраінская праўда», рашэньне зачытвалася пад крыкі прыхільнікаў Корбана.

Сам Корбан заявіў, што яго адвакаты пададуць апэляцыйную скаргу. Ён папрасіў усіх захоўваць спакой. «Прашу захоўваць парадак, таму што цяпер гэта можа прывесьці да ахвяраў», — сказаў ён.

Перад зачытваньнем пастановы ў памяшканьні суда ўзмацнілі ахову.

Адвакат Корбана Аліна Самарац назвала гэтае рашэньне незаконным, паколькі ў новых адвакатаў не было магчымасьці азнаёміцца з матэрыяламі справы, паведамляе «Інтэрфакс».

З хадайніцтвам аб узяцьці пад варту ў суд зьвярнулася пракуратура. У суду было 72 гадзіны на тое, каб разгледзець хадайніцтва пракуратуры.

6 лістапада суд у Кіеве зьмясьціў Генадзя Корбана пад хатні арышт на два месяцы. Ён быў затрыманы 31 кастрычніка ў Днепрапятроўску. Яго падазраюць у стварэньні арганізаванай злачыннай групоўкі. Корбан адхіляў усе абвінавачваньні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG