Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіст «Камсамольскай праўды» пужае беларускіх блогераў сваім братам у КДБ


Журналіст расейскай “Камсамольскай праўды” Аляксандар Грышын стаў вядомы сваім артыкулам, які мог быць прычынай самагубства расейскага хлопца Ўлада Калесьнікава. Улад Калесьнікаў на днях прыняў сьмяротную дозу лекаў нібыта праз тое, яго цкавалі і перасьледавалі за праўкраінскую пазыцыю.

Карыстальнікі сеціва ў тым ліку зь Беларусі пачалі абвінавачваць расейскага журналіста ў тым, што ў сваім артыкуле ён высьмейваў Улада — ягоны выгляд, вагу, факты біяграфіі. І што гэта магло быць адной з прычынаў самагубства хлопца. Супраць Улада пачалі выкарыстоўваць чуткі пра тое, што стаў сэктантам, што ён гомасэксуал.

«Артыкул — поўны гамон, прачытайце, калі не баіцеся запэцкаць вочы. Аўтара зваць Аляксандр Грышын», — адзначае беларуска, зорка тэлеклюбу «Што? Дзе? Калі?» Дар'я Кастэнка.

Падключыліся і беларускія карыстальнікі twitter.

Аляксандр Грышын пачаў вельмі груба адказваць на абвінавачаньні.

На гэтым ён не спыніўся, пачаў блякаваць усіх, хто яго крытыкуе і пагражаць сваім стрыечным братам, які нібыта працуе ў беларускім КДБ.

«У Грышына вінаватыя ва ўсім лібэралы. І ўкраінцы. І амэрыканцы. Ён працягвае абліваць хлопца брудам — нават мёртвага», падсумоўвае Дар’я Кастэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG