Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія выплаціць кампэнсацыю карэянкам — сэксуальным рабыням


Токіё і Сэул дасягнулі гістарычнага пагадненьня пра ўрэгуляваньне даўняй спрэчкі паміж дзьвюма краінамі адносна карэйскіх жанчын, якіх падчас Другой сусьветнай вайны супраць іх волі адпраўлялі ў Японію — у публічныя дамы для салдатаў.

Паводле дамоўленасьці, Японія абяцае накіраваць у фонд дапамогі жанчынам, якія пабылі ў сэксуальным рабстве, мільярд енаў — гэта каля 8 мільёнаў 300 тысяч даляраў.

Міністар замежных справаў Японіі Фумія Кісіда пасьля сустрэчы ў Сэуле са сваім паўднёвакарэйскім калегам Юн Бён Сэ заявіў, што Токіё «ўсьведамляе глыбокую адказнасьць» за тое, як абыходзіліся з гэтымі карэйскімі жанчынамі.

У сэксуальным рабстве, паводле ацэнак, пабывалі да 200 тысяч жанчын, многія зь якіх — карэянкі. Зь іх цяпер у Паўднёвай Карэі жывыя толькі 46.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG