Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канец сямідзесятых, гомельская ўскраіна. Немалады сусед дзядзька Лёнік пілуе дровы. Па вуліцы праплывае аўтафургон з надпісам «Хлеб». Сусед фіксуе фургон вачыма, упускае пілу і хапаецца за сэрца.

Памёр ён у «хуткай дапамозе»: інфаркт. Пра акалічнасьці мне потым расказваў яго сын.

У 1943 годзе зьнішчальнік дзядзькі Лёніка зьбілі над акупаванай тэрыторыяй. Лётчык патрапіў у палон, але здолеў уцячы. Яму дазволілі даваяваць і нават крыху пажыць на волі пасьля вайны. Пакуль проста на вуліцы ня сунулі ў аўтазак, замаскаваны пад хлебны фургон — такі ж самы...

...Мой дзед таксама быў у вайну лётчыкам і яго таксама зьбілі. Але не над занятай нацыстамі тэрыторыяй.

Уладзіслаў Ахроменка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG