Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яраш абвясьціў аб выхадзе з «Правага сэктару» і стварае новы нерадыкальны рух. Відэазварот


Дзьмітры Яраш
Дзьмітры Яраш

Пазафракцыйны народны дэпутат Украіны, лідэр «Правага сэктару» Зьміцер Яраш абвясьціў аб выхадзе з «Правага сэктару» і аб стварэньні новага руху. Ён агучыў гэта ў відэазвароце на сайце «Правага сэктару».

«Я лічу, што на сёньня ПС як рэвалюцыйная структура выканаў сваю місію, і выканаў яе па поўнай... Я разам з маёй камандай выходжу з Нацыянальна-вызвольнага руху „Правы сэктар“. Мы ініцыюем стварэньне новага грамадзка-палітычнага руху, устаноўчы зьезд якога плянуецца на люты. Працуем цяпер над яго разьвіцьцём, канцэпцыяй дзейнасьці, праграмнымі прынцыпамі», — паведаміў Яраш.

Ён адзначыў, што 5-й і 8-й батальёны Добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу «Правы сэктар» і мэдычны батальён «гасьпітальераў» рэарганізуюцца ў Добраахвотніцкую Ўкраінскі армію, якая будзе адной са структур новага руху.


Таксама, паводле Яраша, цяпер паўстала неабходнасьць удзелу ў працэсах стварэньня дзяржавы без радыкалізму.

«Наш рух вырас, адужаў і пераходзіць на новы этап свайго разьвіцьця. Цяпер мы хочам паўстаць ня як вузкафункцыянальны, а як агульнанацыянальны патрыятычны рух, з мэтай аб’яднаць усіх патрыётаў Украіны. Без радыкалізму на мяжы з маргінэсам, але і безь лібэральнай дэмагогіі», — сказаў Дзьмітрый Яраш.

11 лістапада Дзьмітры Яраш абвясьціў аб складаньні паўнамоцтваў кіраўніка руху. Ён заявіў, што ня можа быць «вясельным генэралам» у «Правым сэктары», таму вымушаны адказаць адмовай на прапанову ўзначаліць кіраўніцтва. Пасьля ў «Правым сэктары» адзначылі, што заяве Дзьмітрыя Яраша аб складаньні паўнамоцтваў кіраўніка руху папярэднічала «непрыманьне рэвалюцыйнай стратэгіі».

12 сьнежня штаб Добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу «Правы сэктар» (ДУК ПС) папрасіў экс-старшыню партыі «Правы сэктар» Дзьмітрыя Яраша ўзначаліць ДУК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG