Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскім чыноўнікам дораць на Новы год цытатнік Пуціна


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін

Прамовы і артыкулы Ўладзімера Пуціна выдадзеныя амаль на 400 старонках у храналягічным парадку.

Кніга пачынаецца з выступу на Генасамблеі ААН у 2003 годзе і заканчваецца прамовай там жа ў гэтым годзе.

Адміністрацыя прэзыдэнта Расеі разаслала тысячам чыноўнікаў і палітыкаў выдадзеную пракрамлёўскім рухам «Сеть» кнігу «Словы, якія зьмяняюць сьвет», што ўяўляе сабой цытатнік Уладзімера Пуціна.

Паводле зьвестак агенцтва РБК, на пачатку мінулага тыдня ў адміністрацыі прэзыдэнта Расеі адбылася нарада, на якой першы намесьнік кіраўніка крамлёўскай адміністрацыі Вячаслаў Валодзін распавёў прыкладна 50 удзельнікам сустрэчы (дэпутатам, чальцам Савета Фэдэрацыі і Грамадзкай палаты) пра кнігу Пуціна. Паводле словаў аднаго з суразмоўцаў выданьня, Валодзін сказаў, што яна павінна стаць «настольнай у любога палітыка».

Кнігу рассылаюць па пошце ў якасьці падарунка да Новага году. Крэмль дорыць кнігі штогод, аднак раней гэта былі працы любімых філёзафаў Пуціна: Івана Ільіна, Уладзімера Салаўёва і Мікалая Бярдзяева.

Прамовы і артыкулы Ўладзімера Пуціна выдадзеныя амаль на 400 старонках у храналягічным парадку. Кніга пачынаецца з выступу на Генасамблеі ААН у 2003 годзе і заканчваецца прамовай там жа ў гэтым годзе. Чыноўнікам прапануюць асьвяжыць у памяці «мюнхенскую прамову» Пуціна, інтэрвію CNN 2008 году на фоне канфлікту ў Паўднёвай Асэтыі, перадвыбарчыя артыкулы 2011 году і выступ з нагоды анэксіі Крыму і Сэвастопаля ў склад Расеі.

На якія сродкі была выдадзена кніга, не паведамляецца. Вядома, што моладзевы рух, які выдаў цытатнік Пуціна, рэгулярна атрымлівае дзяржаўныя гранты. Паводле зьвестак Аляксея Навальнага, «Сеть» атрымала празь іншыя некамэрцыйныя арганізацыі 70 мільёнаў расейскіх рублёў.

«Першая паралель, якая прыходзіць у галаву, — гэта цытатнік Мао Цзэдуна», — сказаў РБК гісторык, сябра расейскай Рады па правах чалавека Мікалай Сванідзэ.

Ён нагадваў, што ў СССР нават у часы праўленьня Сталіна не было цытатнікаў.

«Затое яго цытаты трэба было ўстаўляць ва ўсе працы — ці гэта праца па фізыцы ці па фізычнай культуры. Цяпер словы Пуціна ў працу аб фізкультуры ўстаўляць неабавязкова, але яшчэ ня вечар», — іранізуе гісторык.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG