Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне забілі аўтара фільмаў аб «Ісламскай дзяржаве»


Ілюстрацыйнае фота. Сырыйскія туркмэнскія змагары каля турэцка-сырыйскай мяжы, 24 лістапада 2015 году

Ілюстрацыйнае фота. Сырыйскія туркмэнскія змагары каля турэцка-сырыйскай мяжы, 24 лістапада 2015 году

Журналіст Наджы Джэрф, які быў прадусарам дакумэнтальных фільмаў пра групоўку «Ісламская дзяржава», быў забіты 27 сьнежня ў цэнтры горада Газіянтэпе ў Турэччыне, непадалёк ад мяжы з Сырыяй.

Пра гэта паведаміў у Twitter калектыў, у якім ён працаваў.

«Наш рэжысэр Наджы Джэрф, бацька дваіх дзяцей, быў забіты зь пісталета з глушыльнікам сёньня ў Газіянтэпе», — гаворыцца ў паведамленьні.

Наджы Джэрф нядаўна завяршыў працу над фільмам, у якім задакумэнтаваныя парушэньні з боку «Ісламскай дзяржавы» у той час, калі баевікі гэтай групоўкі дзейнічалі ў горадзе Алепа на поўначы Сырыі.

Турэцкія ўлады заявілі пра пачатак расьсьледаваньня.

Гэтае забойства адбылося пасьля таго, як групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за гібель у кастрычніку двух сырыйскіх журналістаў у горадзе Урфа на паўднёвым усходзе Турэччыны, недалёка ад мяжы з Сырыяй. «Актывізаваць меры па абароне сырыйскіх журналістаў на турэцкай зямлі» ў распаўсюджанай 27 сьнежня заяве заклікаў Міжнародны камітэт абароны журналістаў.

XS
SM
MD
LG