Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўстрыйская паліцыя папярэджвае пра магчымыя тэракты ў Эўропе


Паліцыя сталіцы Аўстрыі Вены паведамляе аб магчымай пагрозе нападаў і выбухаў у сталіцах эўрапейскіх краін у пэрыяд да Новага году.

У заяве паліцыі гаворыцца пра дадзеныя, што паступілі ад «сяброўскіх» выведвальных службаў аб падрыхтоўцы тэрактаў, у якіх названыя нават некалькі прозьвішчаў магчымых зламысьнікаў.

Венскія паліцыянты просяць суграмадзян паставіцца з разуменьнем да ўзмацненьня захадаў кантролю і заклікаюць сваіх эўрапейскіх калегаў зрабіць больш жорсткім меры бясьпекі ў грамадзкіх месцах.

Пра якія-небудзь падрабязнасьці ў заяве не гаворыцца. Вядома толькі, што інфармацыя паступіла перад Калядамі.

Раней сёньня расейскі Растурызм зьвярнуўся да расейцаў з заклікам быць асьцярожнымі падчас навагодніх падарожжаў у эўрапейскія краіны ў сувязі з магчымымі тэрактамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG