Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Чэхіі зноў выступіў з супярэчлівымі выказваньнямі пра сырыйскіх уцекачоў


Пэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман заявіў, што хваля ўцекачоў, якая накрыла Эўропу сёлета, зьяўляецца «арганізаваным уварваньнем» і што маладыя сырыйцы і іракцы павінны змагацца супраць тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» са зброяй у руках, а ня бегчы ў Эўропу.

Зэман заявіў у сваім тэлевізійным калядным звароце да нацыі 26 сьнежня, што «глыбока перакананы» ў тым, што больш за 1 мільён уцекачоў, якія прыбылі ў Эўропу ў 2015 годзе, былі арганізаваны і што гэта «не стыхійны рух уцекачоў».

Ён дадаў, што спачуваньне дапушчальнае для старых, хворых і дзяцей, але не для маладых людзей, якія, па яго словах, павінны ўзяцца за зброю і змагацца з ісламісцкімі баевікамі.

«Я зьдзіўляюся, чаму гэтыя людзі не бяруцца за зброю, каб ісьці на барацьбу за свабоду сваёй краіны супраць «Ісламскай дзяржавы», — сказаў Зэман.

Раней выказваньні Зэмана ўжо выклікалі спрэчкі, калі ён прыняў удзел у мітынгу супраць ісламу ў Празе ў лістападзе.

Прэм’ер-міністр Чэхіі Багуслаў Собатка сказаў, камэнтуючы выказваньні Зэмана, што камэнтары прэзыдэнта заснаваныя «на забабонах і на яго звычайным спрашчэньні рэчаў.»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG