Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 28 сьнежня 2015: Прэзэнтацыя новай кнігі Альгерда Бахарэвіча


Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

У кнігарні «Галіяфы» Альгерд Бахарэвіч прэзэнтуе свой новы раман — «БЕЛАЯ МУХА, ЗАБОЙЦА МУЖЧЫН». Вокладка — Юля Цімафеева; рэдактар — Сяргей Шупа. На прэзэнтацыі раман будзе прадавацца без нацэнкі.

У гісторыі:

1895 — нямецкі фізык-экспэрымэнтатар Вільгельм Конрад Рэнтген абвясьціў пра адкрыцьцё выпрамяненьня, за якое пазьней стаў першым ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі па фізыцы.

1908 — у Вільні заснаваная друкарня таварыства «Наша хата», што выдавала беларускія падручнікі і дзіцячыя кніжкі.

1910 — нарадзіўся Іван Шаціла, народны артыст Беларусі.

1913 — у віленскай друкарні Марціна Кухты выйшла першая і адзіная прыжыцьцёвая кніжка Максіма Багдановіча «Вянок».

1920 — скончыліся баявыя дзеяньні Слуцкага антыбальшавіцкага паўстаньня, якое доўжылася адзін месяц.

1991 — Беларусь усталявала дыпляматычныя адносіны з ЗША.

2011 — заснавана літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца.

У памяці:

1925 — памёр расейскі паэт Сяргей Ясенін.

1984 — памёр беларускі пісьменьнік і мовазнаўца Мiкола Лобан.

Цытата:

Жывеш ня вечна, чалавек, —

Перажыві ж у момант век!

Каб хвалявалася жыцьцё,

Каб больш разгону ў ім было,

Каб цераз край душы чуцьцё

Ня раз, ня два пайшло!

Жыві і цэльнасьці шукай,

Аб шыраце духоўнай дбай.

І ў напружэньні паўнаты

Свайго шырокага жыцьця

Бяз болю, ціха зойдзеш ты

Ў краіну забыцьця.

Максім Багдановіч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG