Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы Прыбайкальля вывелі ў людзі Калядную Казу


Сябры Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага (ІТБК) наладзілі Каляды ў Прыбайкальлі:

«Актывісты таварыства хадзілі ў калядных строях па хатах, а таксама завіталі ў госьці да прадстаўнікоў іншых нацыянальных суполак. Калядавалі як заўсёды, але ж адчуваньне — нібыта ўпершыню! Ветлівые іркуцяне з добрай усьмешкай і цікавасьцю глядзелі на нас, некаторые запрашалі да сябе ў кватэры, дамы. І мы шлі з добрымі пажаданьнямі гаспадарам у наступным годзе», — адзначыла старшыня ІТБК Алена Сіпакова.

Мы прыйшлі да вас пажадаць дабра,

Ад ўсёй душы, як сваім сябрам.

Каб прынёс год новы вам добрабыт і плён,

Многа радасьці, веру сьветлых дзён.

Няхай збудзецца, што жадаецца, Што задумана — прыдбаецца.

З Калядамі!!!

З найлепшымі пажаданьнямі беларусы Прыбайкальля!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG