Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клічко прыняў на ўзбраеньне 30 трактароў «Беларус»


Тры дзясяткі трактароў «Беларус» папоўнілі парк камунальнай гаспадаркі Кіева. Пра гэта паведамляецца на сайце гарадзкой дзяржаўнай адміністрацыі.

Новую тэхніку для прыборкі ходнікаў і двароў агледзеў асабіста мэр украінскай сталіцы Віталь Клічко: «Сучасная аўтаматызаваная тэхніка істотна палегчыць працу дворнікаў і дапаможа, калі выпадзе снег, больш эфэктыўна працаваць, каб ачысціць двары і тратуары», — адзначыў кіеўскі галава.

Віталь Клічко асабіста праехаў на адным з трактароў і адзначыў, што кожны камунальны супрацоўнік, якому даручаць працаваць на новай тэхніцы, будзе адчуваць сябе камфортна. Пасля гэтага мэр перадаў ключы прадстаўнікам кампаній у раёнах: «Магу сказаць, што тэхніка якасная. Гэтыя трактары пойдуць у раёны, у ЖЭКі, каб прыбіраліся не толькі цэнтральныя магістралі, а таксама двары ў кожным раёне», — падкрэсьліў Віталь Клічко.

Набыцьцё трактароў — першае за многія гады абнаўленьне парку тэхнікі для камунальнай службы Кіева. Для закупкі тэхнікі былі праведзены адкрытыя конкурсныя таргі, у якіх спаборнічалі вытворцы тэхнікі як украінскага, так і замежнай вытворчасьці. Найбольш эканамічна выгадным аказалася прапанова таварыства «Прамагралізінг-Україна», якое зьяўляецца афіцыйным прадстаўніком Менскага трактарнага заводу ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG