Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 27 сьнежня 2015: Дзень памяці Тацяны Сапач


Падзеі і даты гэтага дня

Афіша:

У Вялікім тэатры опэры і балету падвядуць вынікі і ўзнагародзяць пераможцаў конкурсу «Навагодняя сямейная цацка». У журы конкурсу – вядомыя беларускія мастакі, дызайнэры, мадэльеры. Пачатак а 11.00.

У кнігарні «логвінаЎ» (Менск, пр. Незалежнасьці, 37а) паэт Андрэй Хадановіч вершыкамі і песенькамі пад гітару павіншуе дзетак з Калядамі. Пачатак а 14.00.

У гісторыі:

1595 — нарадзіўся Багдан Хмяльніцкі, украінскі гетман.

1822 — нарадзіўся Луі Пастэр, францускі хімік і бактэрыёляг, заснавальнік сучаснай мікрабіялёгіі ды імуналёгіі.

1836 — нарадзіўся Валеры Урублеўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64.

1918 — Рада БНР пераехала зь Вільні ў Горадню.

1923 — нарадзіўся паэт Анатоль Вялюгін.

1991 — Беларусь усталявала дыпляматычныя адносіны з Украінай.

У памяці:

1633 — памёр Мялецій Сматрыцкі, царкоўны і грамадзка-палітычны дзяяч, пісьменьнік-палеміст.

2010 — у аўтакатастрофе загінула паэтка і журналістка Тацяна Сапач.

Цытата:

«Завеі сьнегам неба засьцяць.
Сядзяць шпакі,
нібыта ў сьне,
і расьпінаюцца ад шчасьця
на зацярушанай сасьне.
Іх тут шпакоўня толькі сьніла.
Бары па пояс замяло.Яны ляцелі рана зь Ніла
у магілёўскае сяло.
Грымела танкамі пустыня,
вада займалася агнём.
I толькі тут,
у белай стыні,
спакойна стрэў іх родны дом.
Дармо, што веі неба засьцяць.
Сядзяць яны,
нібыта ў сьне,
і расьпінаюцца ад шчасьця
на зацярушанай сасьне.»

Анатоль Вялюгін, «Шпакі»

XS
SM
MD
LG