Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія хакейныя заўзятары ўпершыню пабачаць галоўны трафэй КХЛ


23-24 студзеня ў фан-зоне сталічнага гандлёвага цэнтру «Замак» упершыню будзе выстаўлены галоўны Кубак чэмпіянату Кантынэнтальнай хакейнай лігі.

Трафэй выраблены са срэбра 925 пробы і звонку пакрыты пазалотай. Па пэрымэтры ён упрыгожаны маленькімі шайбамі, на якіх выгравіраваныя назвы камандаў-пераможцаў. Таксама на спэцыяльных срэбных таблічках указаныя імёны і прозвішчы хакеістаў, трэнэраў і кіраўнікоў клюбаў, якія станавіліся ўладальнікамі трафэя. Маса кубку — 19 кіляграмаў, аўтарам твору — Уладзімір Майзель, кіраўнік ювэлірнай студыі «Майзель».

Імпрэза адбудзецца ў рамках падарожжа галоўнага трафэю КХЛ па Расеі і Беларусі, арганізаванага брэндам «Балтыка 3» і кіраўніцтвам лігі. Менск стане адзіным беларускім горадам, уключаным у тур, і прыме эстафэту ў Санкт-Пецярбурга. Рэалізацыя праекту накіравана на падвышэнне цікавасьці да спартовых спаборніцтваў і прасоўваньне культуры адказнага спажываньня піва сярод заўзятараў.

«Мы рады даць магчымасьць заўзятарам на ўласныя вочы пабачыць прэстыжны трафэй, пра які мараць усе клюбы, што бяруць удзел у чэмпіянаце КХЛ. Брэнд „Балтыка 3“ супрацоўнічае з КХЛ апошнія чатыры сезоны і гэта ўзаемадзеяньне для нас вельмі важнае. „Балтыка 3“ падтрымлівае спорт і актыўна ўзаемадзейнічае з заўзятарамі, прасоўваючы прынцыпы адказнага і культурнага спажываньня піва і падтрымкі любімых камандаў. Мы дзякуем кіраўніцтва КХЛ за дадзены беларускім заўзятарам шанец дакрануцца да гісторыі», — адзначыла Ганна Губкіна, намесьніца генэральнага дырэктара па маркетынгу і разьвіцьці бізнэсу ААТ «Аліварыя», Carlsberg Group (прадстаўляе брэнд «Балтыка» у Беларусі).

Адмыслова да прыезду ў Беларусь галоўнага трафэю КХЛ «Балтыка 3» выпусьціла сэрыю піва з абноўленым дызайнам. На пляшках зьявілася выява хакеіста ў трох розных амплуа — брамнік, форвард і абаронца як сымбаль падтрымкі брэндам гульцоў усіх камандаў, якія удзельнічаюць у першынстве Кантынентальнай хакейнай лізе.

КХЛ — міжнародная хакейная ліга, якая аб’ядноўвае хакейныя каманды Беларусі, Казахстану, Латвіі, Расеі, Славаччыны, Фінляндыі, Харватыі, Чэхіі і ёсьць наймацнейшай лігай у Эўропе — пачынаючы ад сэзону 2013-2014 гадоў, у ёй гуляе 28 калектываў.

Галоўны трафэй Кантынентальнай хакейнай лігі ўручаецца пераможцу фінальнай сэрыі і зьяўляецца пераходным. Яго ўпершыню прадставілі шырокай публіцы падчас першага ў гісторыі КХЛ «Матчу Зорак», на прэзентацыі прысутнічалі тагачасныя капітаны камандаў — Ярамір Ягр і Аляксей Яшын.

Уладальнікі трафэя:

  • 2009 год — «Ак Барс» (Казань)
  • 2010 год — «Ак Барс» (Казань)
  • 2011 год — «Салават Юлаеў» (Уфа)
  • 2012 год — «Дынама» (Масква)
  • 2013 год — «Дынама» (Масква)
  • 2014 год — «Мэталюрг» (Магнітагорск)
  • 2015 год — СКА (Санкт-Пецярбург)

Менскае «Дынама» некалькі разоў выходзіла з групы ў раўнд плэй-оф КХЛ, але нязьменна прайгравала ў першым жа коле.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG