Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віталь Клічко асабіста пратэставаў новыя трактары «Беларус»


Віталь Клічко

Віталь Клічко

Мэр Кіева Віталь Клічко асабіста пратэставаў новую сьнегаўборачную тэхніку — 30 трактароў «Беларус», набытых для гарадзкіх камунальных службаў.

Як паведамляе прэс-служба кіеўскай мэрыі, Клічко праехаўся на адным з трактароў.

«Магу сказаць, што тэхніка якасная. Гэтыя трактары пойдуць у раёны, у ЖЭКі. Каб прыбіраліся ня толькі цэнтральныя магістралі, а таксама двары ў кожным раёне», — падкрэсьліў Клічко.

Як адзначаецца на сайце кіеўскай дзяржаўнай адміністрацыі, для закупкі тэхнікі праводзіліся адкрытыя конкурсныя таргі, і найбольш эканамічна выгаднай была прапанова таварыства «Промагралізін-Украіна», якое зьяўляецца афіцыйным прадстаўніком Менскага трактарнага завода ва Ўкраіне. Менавіта гэта прадпрыемства ажыцьцявіла пастаўку трактароў «Беларус».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG