Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кошт чыгуначных перавозак у Беларусі вырас на траціну


Тарыфы на перавозкі пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам павялічыліся ў Беларусі ў сярэднім на 33%.

Гэта прадугледжана пастановай Мінэканомікі ад 14 сьнежня № 70, піша БЕЛТА.

Кошт праезду вырас ў цягніках гарадзкіх ліній, а таксама рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній эканом-і бізнэс-кляса.

У Міністэрстве эканомікі адзначылі, што пастанова № 70 прынятая з мэтай паэтапнай ліквідацыі стратнасьці перавозак пасажыраў па чыгунцы і ліквідацыі дыспрапорцыяў у кошце праезду чыгуначным і аўтамабільным транспартам.

Пры гэтым, паводле інфармацыі Мінэканомікі, тарыфы за перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам ад станцыі Смалявічы да прыпыначнага пункта Нацыянальны аэрапорт і за праезд ад станцыі Менск-Пасажырскі да прыпыначнага пункта Нацыянальны аэрапорт засталіся нязьменнымі.

XS
SM
MD
LG