Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савет Фэдэрацыі дазволіў беларусам не здаваць экзамен па расейскай мове для атрыманьня віду на жыхарства


Ілюстрацыйнае фота: Мігранты здаюць экзамен па расейскай мове ў міграцыйным цэнтры ў Екацерынбургу, 13 студзеня 2015 году

Ілюстрацыйнае фота: Мігранты здаюць экзамен па расейскай мове ў міграцыйным цэнтры ў Екацерынбургу, 13 студзеня 2015 году

Савет Фэдэрацыі ўхваліў у пятніцу закон, які вызваляе грамадзян Беларусі ад здачы экзаменаў па расейскай мове, гісторыі і асновам заканадаўства Расеі пры атрыманьні дазволу на часовае пражываньне або віду на жыхарства ў РФ.

Пра гэта паведамляе ТАСС.

«Прыняцьце фэдэральнага закона будзе спрыяць далейшаму разьвіцьцю інтэграцыйных працэсаў на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы і ўмацаваньню дзяржаўнага саюза Расеі і Беларусі ў цэлым», — адзначаецца ў суправаджальных дакумэнтах да закона.

Раней прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, выступаючы на прэс-канфэрэнцыі пасьля перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам, заявіў аб рашэньні не распаўсюджваць на грамадзян Беларусі палажэньні аб веданьні расейскай мовы, расейскай гісторыі, а таксама заканадаўства РФ пры атрыманьні дазволу на часовае пражываньне ў РФ.

Лукашэнка ў сваю чаргу падзякаваў Пуціна за гэта рашэньне.

«Калі б было інакш, заканадаўцы сябе проста на сьмех выставілі б, таму што расейская мова — гэта наша мова. Што нас экзаменаваць у Расеі па расейскай мове, тым больш, я калісьці вам казаў, і ў гэтым годзе мы пацьвердзілі на дзіцячых конкурсах, на конкурсах настаўнікаў, на конкурсах выкладчыкаў міжнародных: Беларусь нязьменна выйграе гэтыя конкурсы па расейскай мове. Так што гэта наша мова, наша родная мова, таксама гэта дзяржаўная мова, таму добра, што вы ўлічылі гэта і не паставілі нас у няёмкае становішча, каб мы даказвалі веданьне расейскай мовы», — заявіў Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG