Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Сырыі паведамляюць, што расейская авіяцыя зьнішчыла лідэра паўстанцкай групоўкі


Перастрэлкі паміж урадавымі войскамі і войскамі "Арміі Ісламу" пад Дамаскам

Перастрэлкі паміж урадавымі войскамі і войскамі "Арміі Ісламу" пад Дамаскам

Паводле паведамленьняў, якія паступаюць з Сырыі, у выніку авіяўдару па ўсходнім прыгарадзе Дамаску былі забітыя кіраўнік і некалькі лідэраў буйной сырыйскай паўстанцкай групоўкі «Армія Ісламу» («Джаіш аль-Іслам»).

Прадстаўнікі паўстанцаў і сырыйскія апазыцыянеры паведамляюць, што заснавальнік «Арміі ісламу» Захран Алюш і яшчэ некалькі чалавек загінулі ў выніку ўдару па штабе гэтай ісламісцкай арганізацыі, які разьмешчаны ва ўтрымліваным паўстанцамі прыгарадзе сталіцы Сырыі.

Паводле паўстанцаў, авіяўдар нанесьлі расейскія вайсковыя самалёты.

Расейскія вайскоўцы пакуль ніяк не пракамэнтавалі гэтыя паведамленьні.

«Армія Ісламу» — адна з самых уплывовых паўстанцкіх груповак. Яна карыстаецца падтрымкай Савудаўскай Арабіі і дзейнічае ў асноўным у прыгарадах сырыйскай сталіцы.

Прадстаўнікі «Арміі Ісламу» прынялі ўдзел у саміце сырыйскай апазіцыі, які прайшоў 9-10 сьнежня ў Рыядзе.

Забойства Захрана Алюша пасылае выразны сыгнал аб тым, што расейскія і сырыйскія ўлады маюць намер самі выбіраць магчымых партнэраў на будучых перамовах па мірным урэгуляваньні канфлікту ў Сырыі.

Бі-бі-сі

XS
SM
MD
LG