Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Францішак: Весьці жыцьцё, поўнае міласэрнасьці


Папа Францішак

Папа Францішак

Папа Рымскі Францішак заклікаў да салідарнасьці зь мігрантамі, высока ацаніўшы дзеяньні ўсіх тых, хто прадстаўляе ім прытулак.

Пра гэта пантыфік казаў у традыцыйным Калядным пасланьні «Urbi et Orbi» ("Гораду і сьвету"), з якім ён зьвярнуўся да вернікаў з цэнтральнага балькону Сабора сьвятога Пятра ў Ватыкане.

«У процівагу культуры абыякавасьці, што нярэдка абарочваецца бязьлітаснасьцю, мы павінны весьці праведнае жыцьцё, поўнае спагады, спачуваньня і міласэрнасьці», сказаў пантыфік.

Францішак таксама выказаў сваю падтрымку намаганьням ААН па спыненьні канфліктаў у Сырыі і Лібіі і зноў заклікаў да міру на Блізкім Усходзе, у Афрыцы і ва ўсіх неспакойных рэгіёнах плянэты.

XS
SM
MD
LG