Лінкі ўнівэрсальнага доступу

дзеці


Генры Мосьлер, «Калядная раніца» (фрагмэнт)

Генры Мосьлер, «Калядная раніца» (фрагмэнт)

гэта было ў часы вучобы, калі я здымаў кватэру ў сталіцы. кожны раз, калі я выходзіў на гаўбец, я бачыў дзяцей, якія гайдаліся на круглых арэлях.
ад раніцы і да вечара, круцяцца і сьмяюцца, звальваюцца, набіваюць гузакі. калі стамляюцца, клічуць у суседзкія вокны сяброў і бацькоў: «а Саша выйдзе?!»

я выходжу на гаўбец курыць, і сумленна разважаю пра тое, як яны мне абрыдлі.

дзіцячы настрой забівае мяне. а я часам напіваўся, дык тады зранку, калі стаяў на гаўбцы, лямантаваў: «заткніце ўсе раты! дайце памерці ў цішыні!»

але лямантаваў моўчкі, бо не трэба маленькіх палохаць, яны яшчэ пасьпеюць спалохацца.

а.і. бацкель

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG