Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін заклікаў пашырыць сетку кінатэатраў і паказваць расейскія гістарычныя фільмы


Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін ня супраць адзінай дзяржаўнай культурнай палітыкі, калі ў саміх дзеячаў культуры не будзе фобіяў аб ідэалягізацыі гэтай сфэры.

Пра гэта Пуцін заявіў сёньня на пасяджэньні прэзыдэнцкай рады па культуры і мастацтву.

Таксама прэзыдэнт Расеі паставіў мэту паскорыць распрацоўку стратэгіі рэалізацыі асноў дзяржаўнай культурнай палітыкі Расеі, адзначыўшы, што працу ў гэтай галіне не ўдалося завяршыць своечасова.

Пуцін заклікаў сфармаваць мэханізм па абароне помнікаў культурнай спадчыны ад зьнішчэньня, параіўшы дзяржаўным структурам ўзаемадзейнічаць з грамадзкімі арганізацыямі і валантэрамі, якія працуюць у гэтай галіне. Ён даручыў прааналізаваць выпадкі зьнішчэньня помнікаў і забудовы ахоўных зон.

У сфэры кіно прэзыдэнт Пуцін заявіў пра неабходнасьць пашырыць сетку кінатэатраў ва ўсёй Расеі і паказваць на вялікім экране больш фільмаў расейскай вытворчасьці, у прыватнасьці — гістарычнага кіно.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG