Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп — лідэр сярод рэспубліканцаў на будучых выбарах прэзыдэнта ЗША


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Дональд Трамп завяршае год у ролі лідэра ў барацьбе за намінацыю ў прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі

Як паведамляе CNN, паводле апошняга апытаньня, 39 адсоткаў рэспубліканцаў падтрымліваюць ягоную кандыдатуру. Яго бліжэйшаму суперніку сэнатару ад Тэхасу Тэду Крузу аддаюць перавагу ў ролі 18 адсоткаў апытаных. Рэйтынгі астатніх прэтэндэнтаў значна ніжэйшыя.

Фаварыт рэспубліканцаў на пачатковай стадыі перадвыбарнай кампаніі былы губэрнатар Фларыды Джэб Буш набірае зараз 3 адсоткі галасоў патэнцыйных выбарнікаў-рэспубліканцаў.

За месяц да першых праймэрыз ў Аёве прадпрымальнік і шоўмэн Дональд Трамп апярэджвае сваіх супернікаў па асноўных для многіх выбарнікаў пытаньнях прэзыдэнцкай кампаніі. Пераважная большасьць апытаных аддае перавагу Трампу, як чалавеку, здольнаму справіцца з эканамічнымі выклікамі, з праблемай іміграцыі, яму аддаюць перавагу і як лідэру ў барацьбе з тэрарызмам.

Мала таго, 46 адсоткаў рэспубліканцаў цяпер лічаць, што менавіта ў Трампа могуць быць найлепшыя шанцы падчас усеагульных прэзыдэнцкіх выбараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG