Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Катар ня бачыць Асада ў палітычнай будучыні Сырыі


Міністар замежных спраў Катара Мухамед аль-Атыя

Міністар замежных спраў Катара Мухамед аль-Атыя

Міністар замежных спраў Катара Мухамед аль-Атыя заявіў, што яго краіна ня лічыць Асада легітымным кіраўніком Сырыі.

Пра гэта кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Катара заявіў у часе візыту ў Маскву, паведамляе агенцтва Інтэрфакс.

«Мы лічым Асада нелегітымным прэзыдэнтам, ён ужываў хімічную зброю супраць свайго народа», — заявіў Мухамед аль-Атыя па выніках перамоваў з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым у Маскве.

«Мы ня бачым месца Асаду ў палітычнай будучыні Сырыі», — дадаў катарскі міністар.

XS
SM
MD
LG