Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэр Петразаводзка ад партыі «Яблоко» адпраўленая ў адстаўку


Галіна Шыршына
Галіна Шыршына

Сярод рашэньняў, якія прынесьлі апазыцыйнаму мэру Галіне Шыршынай агульнарасейскую вядомасьць, — зьніжэньне платы за праезд у грамадзкім транспарце зь 17 да 10 рублёў, правядзеньне публічных слуханьняў па важных пытаньнях жыцьця горада, а таксама адмена «залатых парашутаў» гарадзкім чыноўнікам і дэпутатам.

За адстаўку мэра прагаласавалі ўсе 23 прысутныя ў зале дэпутаты, большасьць зь якіх прадстаўнікі «Единой России». Фармальнай падставай для разгляду пытаньня аб адстаўцы стала абвінавачаньне ў невыкананьні абавязкаў на працягу трох месяцаў: у чэрвені 2015 году дэпутаты прызналі працу Шыршынай нездавальняючай і запатрабавалі выправіць сытуацыю.

«Довады дэпутатаў — гэта пустышка! У вашым апавяшчэньні частка довадаў — гэта паўнамоцтвы выканаўчай улады, а не мясцовага самакіраваньня. Вас аб’ядналі год таму, каб адправіць мяне ў адстаўку. Праца вялася па кожным напрамку. Мною не было дапушчана парушэньняў заканадаўства, каб адправіць мяне ў адстаўку», — заявіла Шыршына пасьля галасаваньня і пакінула залю.

Раней яна паведамляла, што абскардзіць рашэньне дэпутатаў у судзе.

Галіна Шыршына стала мэрам Петразаводзка 8 верасьня 2013 году, заняўшы гэтую пасаду паводле вынікаў выбараў, на якіх змагалася за перамогу зь дзейным на той момант мэрам горада Мікалаем Левіным з «Единой России». Яе паўнамоцтвы павінны былі скончыцца ў 2018 годзе. Пасьля перамогі Шыршынай і яе наступнага канфлікту з гарсаветам у жніўні гэтага году дэпутаты адмянілі прамыя выбары мэра.

Кіраўнік Карэліі Аляксандр Худзілайнен ухваліў рашэньне дэпутатаў гарсавета Петразаводзка адправіць мэра Галіну Шыршыну ў адстаўку.

Напярэдадні, 24 сьнежня, у Петразаводзку прайшоў мітынг у падтрымку Шыршынай. Наступная акцыя павінна адбыцца 26 сьнежня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG