Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Савет Фэдэрацыі РФ ухваліў спыненьне свабоднага гандлю з Украінай


Пасяджэньне Савета Фэдэрацыі РФ, ілюстрацыйнае фота

Пасяджэньне Савета Фэдэрацыі РФ, ілюстрацыйнае фота

За такое рашэньне аднагалосна прагаласавалі 158 расейскіх сэнатараў.

Як перадае інфармацыйнае агенцтва УНІАН, Савет Фэдэрацыі РФ ухваліў закон «Аб прыпыненьні Расейскай Фэдэрацыяй дзеяньня Дамовы аб зоне свабоднага гандлю ў дачыненьні да Ўкраіны».

22 сьнежня Дзярждума РФ прыняла закон аб прыпыненьні зь 1 студзеня 2016 году дзеяньня Дамовы аб зоне свабоднага гандлю з Украінай. Рашэньне было падтрымана аднагалосна.

17 сьнежня прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін унёс у Дзярждуму адпаведны праект закона. Згодна з тлумачальнай запіскай, прадугледжваецца прыпыненьне дзеяньня прэфэрэнцыйнага гандлёвага рэжыму ў адносінах з Украінай у мэтах прадухіленьня пагрозаў эканамічнай бясьпекі Расеі.

Пуцін таксама падпісаў указ аб прыпыненьні Дамовы аб зоне свабоднага гандлю з Украінай.

XS
SM
MD
LG