Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштавалі дзявятага падазраванага ў справе тэрактаў у Парыжы


Паліцэйскі рэйд у Брусэлі 20 сьнежня 2015.
Паліцэйскі рэйд у Брусэлі 20 сьнежня 2015.

У Бэльгіі арыштаваны дзявяты падазраваны ў датычнасьці да сэрыі тэрактаў у Парыжы 13 лістапада, у выніку якіх загінулі 130 чалавек.

Як паведаміла 24 сьнежня бэльгійская фэдэральная пракуратура, затрыманьне адбылося раней на гэтым тыдні, але інфармацыя не агалошвалася ў інтарэсах сьледзтва. Як гаворыцца ў заяве пракуратуры, 30-гадовы грамадзянін Бэльгіі Абдула С. быў арыштаваны 22 сьнежня паводле абвінавачаньня ў «тэрыстычных забойствах і ўдзеле ў дзейнасьці тэрарыстычнай арганізацыі».

Раней на гэтым тыдні бэльгійская паліцыя затрымала яшчэ пяць чалавек у Брусэлі і ваколіцах. Пазьней іх выпусьцілі без абвінавачаньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG