Лінкі ўнівэрсальнага доступу

6 расейскіх банкаў адключылі ад Visa і MasterCard. У беларускіх банкаў праблем узьнікнуць не павінна


Ukraine -- Bank Genbank

Ukraine -- Bank Genbank

Шэсць расейскіх банкаў былі адключаныя ад Visa і MasterCard пасля таго, як ЗША ўнесьлі іх у чорны сьпіс. Пра гэта пішуць «Ведомости».

Чорны сьпіс SDN (з самымі строгімі санкцыямі) папоўнілі «Генбанк», «Крайинвестбанк», «Верхневолжский», «Севастопольский морской банк», «Инресбанк» і «Мособлбанк».

Першыя чатыры банкі ўвайшлі ў сьпіс у сувязі з тым, што актыўна працуюць у Крыме, а два іншыя маюць дачыненьне да расейскіх алігархаў братоў Ратэнбэргаў.

Частка апэрацый па картках гэтых банкаў 23 сьнежня стала немагчымая з-за таго, што міжнародныя плацежныя сыстэмы адключылі гэтыя банкі, расказалі «Ведомостям» некалькі банкіраў, падкрэсліўшы, што міжнародныя плацежныя сыстэмы разаслалі адпаведныя паведамленьні. Банкі атрымалі паведамленьне ад Visa пра спыненьне абслугоўваньня ўжо у дзень абвяшчэньня санкцый, піша выданьне.

«Крайинвестбанк» у Сымфэропалі

«Крайинвестбанк» у Сымфэропалі

У аўторак міністэрства фінансаў ЗША заявіла пра ўвядзеньне новых санкцый у дачыненьні да 34 фізычных і юрыдычных асобаў з-за агрэсіі Расеі супраць Украіны. Пад санкцыі таксама трапілі беларускія банкі ВТБ і «БПС-Сбербанк», якія зьяўляюцца даччынымі структурамі расейскіх банкаў.

Але ў ВТБ і «БПС-Сбербанк» праблем з Visa і MasterCard узьнікнуць не павінна, бо яны трапілі ня ў чорны сьпіс SDN, а пад больш мяккія сэктаральныя санкцыі. Паводле інфармацыі «Ведомостей», сэктаральныя санкцыі не закранаюць апэрацыі па транзакцыях з выкарыстаньнем картак Visa і MasterCard.

XS
SM
MD
LG