Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея выходзіць з дамовы з Турэччынай аб узаемнай прававой дапамозе


Расея выходзіць з дамовы з Турэччынай аб узаемным аказанні прававой дапамогі па грамадзянскіх, гандлёвых і крымінальных справах, падпісанай у Анкары 15 сьнежня 1997 году.

Тэкст адпаведнай пастановы расейскага ўраду апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі. Прапанова была ўзгоднена зь Міністэрствам замежных спраў Расеі, Сьледчым камітэтам і Генпракуратурай.

Адносіны паміж Расеяй і Турэччынай рэзка абвастрыліся пасьля таго, як 24 лістапада турэцкія ваенна-паветраныя сілы зьбілі ў раёне сырыйска-турэцкай мяжы расейскі бамбавік Су-24. Паводле турэцкіх уладаў, ён парушыў паветраную прастору Турэччыны, нягледзячы на папярэджаньні. Масква адпрэчыла гэта абвінавачваньне і ўвяла шэраг санкцый у дачыненьні да Турэччыны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG