Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Этна-крама «Рагна» адкрыла шоў-рум з сучасным адзеньнем у нацыянальным стылі


Побач са старым памяшканьнем крамы будзе выстаўляцца сучаснае адзеньне, «габарытныя» вырабы майстроў і нават этна-мэбля.

Побач са старым памяшканьнем крамы будзе выстаўляцца сучаснае адзеньне, «габарытныя» вырабы майстроў і нават этна-мэбля.

Недалёка ад менскага мэтро «Фрунзэнская», на вуліцы , адкрыўся шоў-рум этна-крамы «Рагна». Крама ў старым памяшканьні па тым жа адрасе працягне дзейнасьць, але за рогам дома будуць выстаўляцца новыя, больш «маштабныя» тавары.

Пакуль шоў-рум толькі адкрыўся і яшчэ не запоўнены таварамі — завезеныя толькі калекцыі адзеньня Honar і LSTR. І калі першыя ўжо маюць уласны шоў-рум на праспэкце Пераможцаў, 97/1, то для другіх гэта першы выхад у афлайн такога кшталту.

«Мы фактычна першы дзень там працуем, —апавёў Свабодзе дырэктар „Рагны“ Ігар Міхно, — У рабочым парадку запусьціліся, яшчэ ўсё дадаецца, інтэр’ер завяршаем. У нас там будзе нешта габарытнае, каваныя вырабы, будзе мэбля, напэўна, у лютым. Шукаем людзей, якія ў адпаведным стылі працуюць, і прапануем ім плошчы».

На пытаньне, ці варта адкрываць краму цяпер, калі ў краіне падаюць заробкі, а прадпрымальнікі зьбіраюцца баставаць, Міхно адказвае адназначна:

«Вы ж разумееце, калі чакаць, дык жыцьцё скончыцца. Няма чаго чакаць, трэба рабіць справу, якую патрэбна рабіць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG