Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 1 студзеня вырастуць тарыфы ЖКГ


Павялічэньне тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі адбудзецца 1 студзеня, і на гэтым узроўні цэны павінны захавацца на працягу ўсяго 2016 году.

Пра гэта паведаміў сёньня журналістам намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, піша БЕЛТА.

Паводле яго слоў, у 2016 годзе падыходы да зьмены цэнаў на жыльлёва-камунальныя паслугі для насельніцтва ня зьменяцца.

«Падыходы не мяняюцца. 1 студзеня 2016 году будзе павелічэньне, якое захаваецца на працягу года. Калі казаць пра індэксацыю, то за чацьвёрты квартал яе пакуль ня бачым», — адзначыў Калінін.

Згодна з указам № 550 павелічэньне тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі за год ня можа перавысіць 5 даляраў у эквіваленце па сярэднегадавым курсе. Разьлік бярэцца на сям’ю з трох чалавек, якая жыве ў тыпавой двухпакаёвай кватэры пры нарматыўным спажываньні рэсурсаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG