Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падзякаваў дзецям за клопат аб уцекачах з Украіны


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

На навагоднім дабрачынным сьвяце-акцыі «Нашы дзеці» ў Палацы Рэспублікі Аляксандар Лукашэнка нечакана згадаў пра Ўкраіну.

Лукашэнка падкрэсьліў, што мір і працавітыя добрыя людзі — гэта галоўны набытак і сапраўднае багацьце Беларусі.

«На жаль, ня ўсюды ціха і спакойна. Мір, спакой усё больш руйнуюцца ў кожнай кропцы нашай плянэты», — заявіў ён і дадаў, што рады, што Беларусь дала прытулак многім дзеткам, асабліва з Украіны, дзе сёньня неспакойна.

Зьвяртаючыся да дзяцей, Лукашэнка сказаў, што ўдзячны ім за тое, што яны прынялі маленькіх уцекачоў з Украіны ў сваю добрую сям’ю, акружылі клопатам. «Гэта выдатна, гэта адпавядае лепшым рысам беларускага народа, і вы іх набываеце», — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG