Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баевікі захапілі тры населеныя пункты побач з Марыюпалем, — Авакаў


Арсэн Авакаў
Арсэн Авакаў

Міністар унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў пацьвярджае ўваход прарасейскіх баевікоў у тры пасёлкі, разьмешчаныя на ўсход ад Марыюпаля, і патрабуе скліканьня з гэтай прычыны тэрміновага пасяджэньня Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны.

«Да ночы стала зразумела, што гэта не эпізод. Спачатку здалі Камінтэрнава, потым Заічанкава і Вадзянава? А што далей? У дзень па ўкраінскім сялу?» — Пытаецца Авакаў у Facebook.

«Неабходна тэрмінова ... склікаць РНБА», — дадае міністар унутраных спраў.

Украінскія вайскоўцы пакуль афіцыйна пацьвердзілі толькі ўваход і замацаваньне прарасейскіх баевікоў з тэхнікай у населеным пункце Камінтэрнава, які да гэтага часу знаходзіўся ў так званай «шэрай», гэта значыць нэўтральнай зоне. Пра сытуацыю ў двух іншых населеных пунктах да гэтага часу паступае супярэчлівая інфармацыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG