Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мінгандлю будзе рэгуляваць цэны на пладовыя віны


Пладова-ягадныя віны з калекцыі Ягора Сурскага

Пладова-ягадныя віны з калекцыі Ягора Сурскага

Міністэрства гандлю пашырыла пералік тавараў, цэны на якiя рэгулююцца гэтым ведамствам і ўрадам. Адпаведны Указ прэзыдэнта Беларусі № 508 быў падпісаны 21 сьнежня 2015 году. Дакумэнт апублікаваны на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтру прававой інфармацыі Беларусі.

У пералік дададзены толькі адзін пункт: «віны пладовыя мацаваныя марачныя, палепшанай якасьці і спэцыяльнай тэхналёгіі». Указ уступае ў сілу празь месяц пасьля яго афіцыйнага апублікаваньня.

Зь 1 студзеня 2013 году ў Беларусі была спыненая вытворчасьць і рэалізацыя прадова-ягадных ардынарных вінаў. Вінзаводы выпускаюць толькі пладова-ягадныя віны палепшанай якасьці і марачныя віны.

Летам 2015 году Міністэрства гандлю абмяркоўвала, як зрабіць канкурэнтаздольнымі пладовыя віны, як па-новаму падаць такую прадукцыю, выбудаваць узаемадзеяньне вытворцы і гандлю па прасоўваньні пладовых і пладова-ягадных вінаў у гандлёвыя сеткі, перамагчы існуючыя ў грамадзтве нэгатыўныя стэрэатыпы аб гэтай катэгорыі вінаў.

У сярэднім пляшка «пладовага мацаванага марачнага віна палепшанай якасьці і спэцыяльнай тэхналёгіі» аб’ёмам 0,7 літра каштуе 25 — 27 тысяч. Слонімскі вінаробны завод, да прыкладу, выпускае сэрыю пад назовам «Каханьне». Віны называюцца «Забароненае каханьне», «Патаемнае жаданьне», «Для каханай», а таксама «Слонімская чараўніца», «Сьвітанак над Шчарай».

XS
SM
MD
LG