Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Трасьцянцы ўшануюць памяць Вінцэнта Гадлеўскага


Вінцэнт Гадлеўскі

Вінцэнт Гадлеўскі

Рух салідарнасьці «Разам» 24 сьнежня наведае ўрочышча Благаўшчына каля вёскі Трасьцянец, каб ушанаваць памяць каталіцкага сьвятара Вінцэнта Гадлеўскага. Каля памятнага Крыжа Гадлеўскаму, на месцы забойства сьвятара, актывісты памоляцца і запаляць сьвечкі.

Як паведаміў лідэр руху Вячаслаў Сіўчык, гэта традыцыйная акцыя памяці, якую рух «Разам» праводзіць з 2006 году. Яна ладзілася нават пасьля выбараў 2010 году, калі ўсялякая актыўнасьць перасьледавалася, а таксама адбыліся масавыя арышты грамадзкіх актывістаў.

24 сьнежня 1942 году, пасьля Імшы ў Чырвоным касьцёле, нямецкія ўлады арыштавалі Вінцэнта Гадлеўскага й расстралялі ў Трасьцянцы пад Менскам. Ён быў адным з заснавальнікаў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі й ідэолягам беларускага нацыяналізму.

«Постаць Гадлеўскага застанецца ў Беларускім Вызвольным Руху як адна з бліскучых постацяў — нязломнага барацьбіта, Вялікага Патрыёта і Вялікага Пакутніка за Волю свайго Народу, за Волю Беларусі»,-- перакананы Вячаслаў Сіўчык.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG