Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менская група па Данбасе працягне працу ў 2016 годзе


Прадстаўнік АБСЭ Марцін Сайдзік
Прадстаўнік АБСЭ Марцін Сайдзік

Прадстаўнік АБСЭ Марцін Сайдзік заявіў, што Трохбаковая кантактная група па Данбасе ў наступным месяцы правядзе тры сустрэчы — 13, 20 і 27 студзеня.

Пра гэта паведамляе агенцтва «РИА Новости».

Сайдзік таксама запэўніў, што менскія пагадненьні працягнуць дзейнічаць ў 2016 годзе.

«Яны будуць дзейнічаць, я спадзяюся, пакуль мы іх ня выканаем», — заявіў дыплямат.

Учора Трохбаковая кантактная група ў Менску дамовілася пра поўны і безумоўны рэжым цішыні з 23 сьнежня.

Пры гэтым прэсавая сакратарка прадстаўніка Ўкраіны ў Трохбаковай кантактнай групе Леаніда Кучмы Дар’я Аліфер канстатавала, што «па праблеме вызваленьня палонных — на жаль, пакуль няма прасоўваньняў».

«Разам з тым Украіна па-ранейшаму верыць у тое, што хаця б некаторыя ўкраінскія грамадзяне ўсё-такі змогуць вярнуцца да сваіх сем’яў з палону яшчэ да канца гэтага году. Таксама атрымалася зрушыць зь месца працу па пошуку зьніклых бязь вестак: чым хутчэй пачнецца гэты працэс, тым лягчэй будзе знайсьці людзей. Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа прыцягнуты да гэтай працы. Асобнай праблемай зьяўляецца адсутнасьць доступу міжнародных гуманітарных арганізацыяў да ўкраінскіх палонных», — напісала Дар’я Аліфер на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG