Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад санкцыі ЗША патрапілі крымскія віны, а таксама Ялцінская кінастудыя


Міністэрства фінансаў ЗША заявіла сёньня пра ўвядзеньне санкцый у дачыненьні да шэрагу фізычных і юрыдычных асобаў, пераважна расейскіх.

Як ужо паведамлялася, у сьпісе фізычных і юрыдычных асобаў, якія трапілі пад санкцыі Міністэрства фінансаў ЗША, ёсьць два беларуcкія банкі — ВТБ і БПС-Ашчадбанк.

Пераважная большасьць пазыцый ў сьпісе — расейскія прадпрыемствы і арганізацыі, у тым ліку і зьвязаныя з ваенна-прамысловым комплексам. Сярод іх — «Інрэсбанк», Таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Прамінвэст», Акцыянэрнае таварыства «Маскоўскі машынабудаўнічы экспэрымэнтальны завод», Акцыянэрнае таварыства «Тэхнапрамэкспарт», «Мосаблбанк» (усе — Масква), Навасыбірскае вытворчае аб’яднаньне «Прамень», Акцыянэрнае таварыства «Новавяцкі мэханічны завод», Акцыянэрнае таварыства «Валгаграднафтамаш» (Валгаград), Краснадарскі краявы інвэстыцыйны банк (Краснадар), Акцыянэрнае таварыства «Тэхнапрамэкспарт» (Масква) і іншыя.

Ёсьць ў сьпісе і прадпрыемствы, разьмешчаныя ў акупаваным Расеяй Крыме.

Бадай, найбольш вядомае сярод іх — акцыянэрнае таварыства «Ялцінская кінастудыя»; аматары кіно могуць прыгадаць дзясяткі фільмаў, выпушчаных на экраны ялцінскай кінастудыяй яшчэ ў савецкія часы. Цяпер там здымаюць расейскія сэрыялы.

А вось аматарам іншага спосабу бавіць вольны час знаёмае слова «Масандра» — гэта назва аб’яднаньня па вырабе віна. Пад санкцыі трапіў і завод шампанскіх вінаў «Новы сьвіт» (Судак).

XS
SM
MD
LG