Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў заявіў, што перамір’е на Данбасе абвесьцяць у ноч на 23 сьнежня


Трохбаковая кантактная група ў Менску дамовілася пра поўны і безумоўны рэжым цішыні з 23 сьнежня, паведаміла прэс-сакратарка прадстаўніка Ўкраіны ў Трохбаковай кантактнай групе, другога прэзыдэнта Украіны Леаніда Кучмы Дар’я Аліфер.

«Ключавая праблема, якая да гэтага часу застаецца без вырашэньня — гэта працяг абстрэлаў на лініі судакрананьня. Менавіта таму ёсьць дамоўленасьці пра поўны і безумоўны рэжым цішыні, пачынаючы з 00:00 у ноч з 22 на 23 сьнежня 2015 году. Гэтая ініцыятыва патрэбна, у першую чаргу, мірным жыхарам Данбасу, каб яны маглі мірна сустрэць Раство Хрыстова і Новы год», — напісала Дар’я Аліфер на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

XS
SM
MD
LG