Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін спазьніўся на форум «Інтэрнэт Эканоміка» на чатыры гадзіны


Гэта своеасаблівы рэкорд расейскага прэзыдэнта, вядомага сваёй звычкай спазьняцца нават на сустрэчы з сусьветнымі лідэрамі.

Як паведамляе расейскі інтэрнэт-рэсурс newsru.com, другі дзень форуму «Інтэрнэт Эканоміка» не ўдалося правесьці згодна заплянаванай праграме. Прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін, пра візыт якога на сход прадстаўнікоў інтэрнэт-галіны паведамлялася яшчэ напярэдадні, спазьніўся на мерапрыемства.

Днём раней прэс-служба Крамля паведамляла, што «22 сьнежня Ўладзімер Пуцін прыме ўдзел у пленарным паседжаньні першага расейскага форуму» Інтэрнэт Эканоміка" (цытата па РИА «Новости»).

Адзначалася, што «у рамках форуму прадстаўнікі айчыннай IT-галіны, профільных міністэрстваў і ведамстваў абмяркуюць, у прыватнасьці, ініцыятывы і прапановы, якія ўвойдуць у доўгатэрміновую праграму разьвіцьця расейскага сэгмэнту сеткі Інтэрнэт і зьвязаных галінаў эканомікі — растуць і разьвіваюцца за кошт выкарыстаньня інтэрнэт-тэхналёгій». Свае ідэі ўдзельнікі форуму меркавалі прадставіць кіраўніку расейскай дзяржавы.

Аднак Уладзімер Пуцін не прыехаў своечасова на мерапрыемства, якое, згодна з праграмай, пачалося ў 9:00. Такім чынам, сарвалася выступленьне запрошаных на форум дакладчыкаў, якія павінны былі адбывацца з 11:00 да 13:00.

У выніку, прэзыдэнт РФ затрымаўся прыкладна на чатыры гадзіны — удзельнікі форуму «Інтэрнэт Эканоміка» чакалі прыезду Пуціна, проста седзячы ў залі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG