Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2,5 гады калёніі фігуранту па «Балотнай справе» ў Маскве


Іван Няпомняшчых
Іван Няпомняшчых

25-гадовага інжынэра Івана Няпомняшчых прызналі вінаватым ва ўжываньні гвалту да паліцыянта падчас акцыі на Балотнай плошчы 6 траўня 2012 году.

Замаскварэцкі суд Масквы прысудзіў фігуранта «Балотнай справы» Івана Няпомняшчых да двух з паловай гадоў калёніі агульнага рэжыму па абвінавачаньні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Суд пастанавіў замяніць актывісту хатні арышт на заключэньне пад варту да ўступленьня ў сілу прысуду, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.

25-гадовага інжынэра Івана Няпомняшчых таксама прызналі вінаватым ва ўжываньні гвалту да паліцыянта падчас дазволенай уладамі апазыцыйнай акцыі на Балотнай плошчы ў Маскве 6 траўня 2012 году. Паводле вэрсіі сьледзтва, асуджаны нанёс «не менш за чатыры удары» паліцыянтам «рукамі і парасонам».

Вольга Дзінзе, адвакат Івана Няпомняшчых, мае намер абскардзіць вынесены яе падабароннаму прысуд. «З улікам кваліфікацыі зробленага і тых сумнеўных доказаў, якія прадставіў бок абвінавачаньня, гэта [вынясенне абвінаваўчага прысуду] сьмешна» — заявіла Дзінзе ў інтэрвію Радыё Свабода.

Па «Балотнай справе» былі асуджаныя ўжо 18 чалавек. Двое атрымалі ўмоўныя тэрміны. На волі цяпер знаходзяцца шэсьць чалавек з асуджаных. Яшчэ 13 былі амніставаныя. Праваабаронцы лічаць справу палітычна матываванай, а асуджаных — палітвязьнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG