Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знаходка


Арнольд Бёклін, «Аўтапартрэт са Сьмерцю, якая грае на скрыпцы» (1872)
Арнольд Бёклін, «Аўтапартрэт са Сьмерцю, якая грае на скрыпцы» (1872)

...1961-ы, Полацак... Разам з аднакурсьнікамі корпаюся ў глеі ХI стагодзьдзя. Па адзін бок раскопу Сафія, па другі — анкалягічны дыспансэр. Пасеўшы на хісткі драўляны плот, хворыя на рак людзі ў бруднаватых халатах задуменна ўглядаюцца ў мінуўшчыну...

На ўзвышшы пад парасонам, сярод лапухоў і дзядоўнікаў — археоляг Мітрафанаў, велічны бы Саваоф. Стрымліваючы дыханьне, працягваю яму нібыта грабло. Ён круціць знаходку ў руках і... моўчкі шпурляе ў лапухі. Абражаны, спускаюся ў раскоп. Раптам сутыкаюся поглядам са схуднелым, адны вочы на твары, чалавекам. У вачах — анічога акрамя зьмярцьвелай пустэчы... Раскоп блюзьніцца Дантавым пеклам. Я не вытрымліваю. І ўвесь астатні час цягаю на паверхню пустую зямлю...

Сяргей Ваганаў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG