Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчыну з Расеі прысудзілі да двух гадоў калёніі-пасяленьня за «заклікі да экстрэмізму і сэпаратызму»


Дар’я Палюдава зь пікетам у падтрымку Ўкраіны
Дар’я Палюдава зь пікетам у падтрымку Ўкраіны

Актывістка Дар’я Палюдава ўзятая пад варту ў залі суду.

Кастрычніцкі суд Краснадара (Расея) прысудзіў да двух гадоў калёніі-пасяленьня 26-гадовую кубанскую актывістку Дар’ю Палюдаву. Яе прызналі вінаватай у закліках да экстрэмісцкай дзейнасьці і да сэпаратызму ў пастах «ЎКантакце». Пракурор патрабаваў даць ёй 3,5 гады.

У сваім апошнім слове ў працэсе Палюдава сьцьвярджае, што ў сваіх публікацыях мела на ўвазе негвалтоўную зьмену ўлады і зьвярталася да гарантаванага Канстытуцыяй права вольна выражаць сваё меркаваньне.

Жанчыну ўзялі пад варту ў залі суду. Раней яна казала, што не баіцца прысуду і гатовая, як выйдзе, працягваць змагацца. Яна параўноўвала працэс з судамі над панк-гуртом Pussy Riot і над украінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай. Па словах Палюдавай, суд парушыў прынцып спаборнасьці бакоў, ня ўзяў пад увагу ані лінгвістычнае, ані сацыял-гуманітарнае, ані псыхоляга-дыягнастычнае дасьледаваньні, не задаволіў практычна ніводнага хадайніцтва. Судзьдзя казаў ёй, што «трэба знайсьці мужа і жыць спакойна».

Сваё апошняе слова ў працэсе актывістка завяршае так:

«Абвінаваўчае рашэньне, вынесенае судом сёньня па маёй крымінальнай справе, не запалохае народ. Сваімі рэпрэсіямі ўлада толькі настройвае ўсё больш насельніцтва супраць сябе. Усіх усё роўна не перасаджаюць. Сёньня аднаго пасадзілі за краты, а заўтра тысячы выйдуць на плошчу, і гэты рэжым усё роўна абрынецца. І Расея будзе вольнай!»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG