Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ананіч назвала Нобэлеўскую прэмію Алексіевіч знакавым момантам для беларускай літаратуры


Лілія Ананіч

Лілія Ананіч

Калядны дабрачынны баль кнігі прайшоў учора ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры опэры й балету. У ліку дасягненьняў беларускай літатуратуры за год, міністар інфармацыі Лілія Ананіч адзначыла й Нобэлеўскую прэмію Сьвятланы Алексіевіч.

«Наша краіна прагучала ў сьвеце, таму што ў нас зьявіўся свой Нобэлеўскі ляўрэат — Сьвятлана Алексіевіч, — сказала Ананіч. — Гэта таксама знакавы момант для беларускай літаратуры».

На аўкцыёне, які ладзіўся ў межах балю, было прададзена кніг на 68 мільёнаў рублёў. Гэтыя грошы пералічаць на рахунак Журавіцкага дома-інтэрнату для дзяцей-інвалідаў з асаблівасьцямі псыхафізычнага разьвіцьця ў Рагачоўскім раёне.

«Мы вельмі ганарымся тым, што дзяржава зьвяртае ўвагу на нашу нацыянальную кнігу, — сказала Ананіч. — Тыя выданьні, што сёньня прадстаўляюцца на балі (аўкцыёне — РС), — яшчэ адзін доказ клопату дзяржавы, прэзыдэнта нашай краіны».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG