Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польская Gazeta Wyborcza зачыняе карэспандэнцкі пункт у Маскве


Вацлаў Радзівіновіч

Вацлаў Радзівіновіч

Карэспандэнт выданьня Вацлаў Радзівіновіч рыхтуецца да ад’езду з Расеі. Пра гэта ён паведаміў «Інтэрфаксу».

Ён таксама выказаў надзею, што карпункт будзе зачынены часова, аднак дакладных тэрмінаў аднаўленьня працы ён не назваў.

«Гэта пад вялікім пытаньнем, можа, пашлем карэспандэнта ў Пэкін, — адзначыў Радзівіновіч. — Я ўжо зьбіраю рэчы, спадзяюся, што пасьпею ў тэрмін».

У пятніцу Радзівіновічу паведамілі аб высылцы з Расеі: яго выклікалі ў МЗС, пазбавілі акрэдытацыі і загадалі пакінуць краіну на працягу месяца.

Карэспандэнт Gazeta Wyborcza раней адзначаў, што дзеяньні МЗС будзе аспрэчваць праз суд. Па словах шэф-рэдактара Gazeta Wyborcza Рамана Імельскага, рашэньне было прынята ў адказ на высылку Польшчай журналіста «Россия сегодня», расейскага грамадзяніна Леаніда Сьвірыдава.

У МЗС Расеі пацьвердзіли, што пазбаўленьне Радзівіновіча акрэдытацыі ў Расеі стала сымэтрычным адказам на высылку Сьвірыдава з Варшавы. На думку Варшавы, працу Радзівіновіча ў Расеі нельга параўноўваць зь дзейнасьцю, якую Сьвірыдаў вёў у Польшчы.

XS
SM
MD
LG