Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рада ЭЗ працягнула санкцыі супраць Расеі на паўгоду за яе дзеяньні ва Ўкраіне


Дональд Туск

Дональд Туск

Сёньня Рада ЭЗ працягнула эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да Расеі на паўгоду — па 31 ліпеня 2016 года ў сувязі зь яе дзеяньнямі на ўсходзе Ўкраіны.

На сайце Рады ЭЗ адзначаецца, што ў сакавіку 2015 лідэры ЭЗ дамовіліся ўвязаць працягласьць санкцыяў з поўнай рэалізацыяй Расеяй Менскіх пагадненьняў да 31 сьнежня 2015 г.

«Аднак паколькі Менскія дамоўленасьці ня будуць цалкам рэалізаваныя да гэтага тэрміну, санкцыі былі прадоўжаныя. У той жа час Рада працягне даваць ацэнку прагрэсу ў іх рэалізацыі», — гаворыцца ў паведамленьні Рады ЭЗ.

Абмежавальныя захады датычаць энэргетычнай і банкаўскай сфэраў, а таксама абароннай прамысловасьці Расеі.

Санкцыі першапачаткова былі ўведзеныя 31 ліпеня 2014 г. на адзін год. Пазьней яны былі працягнутыя.

Масква абвяргае абвінавачваньні краінаў Захаду і Кіева ў падтрымцы сэпаратыстаў, якія ваююць на ўсходзе Ўкраіны і ў прысутнасьці расейскіх войскаў на ўкраінскай тэрыторыі.

XS
SM
MD
LG