Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АДКБ заяўляе аб падтрымцы Расеі ў сытуацыі са зьбітым туркамі Су-24


Turkey and Russia – Turkey VS Russia

Turkey and Russia – Turkey VS Russia

АДКБ выказалася аб салідарнасьці з Расеяй у яе пазыцыі адносна інцыдэнту са зьбітым Турэччынай бамбавіком Су-24.

«Мы абмеркавалі інцыдэнт, што да расейскага вайсковага самалёта Су-24, які ўдзельнічаў у антытэрарыстычнай апэрацыі ў Сірыі і быў зьбіты турэцкімі ўзброенымі сіламі. Гэты крок Турэччыны ніяк не спрыяе кансалідацыі міжнародных намаганьняў, накіраваных на супрацьдзеяньне тэрарызму, урэгуляваньне сытуацыі ў Сырыі і аднаўленьне міру ў рэгіёне», — заявіў лідэр краіны, якая старшынюе ў АДКБ, прэзыдэнт Армэніі Серж Саргсян па выніках саміту.

Серж Саргсян дадаў: «Мы, як хаўрусьнікі Расеі, выказваем салідарнасьць і падтрымку Маскве па гэтым інцыдэнце», паведамляе Інтэрфакс.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG